МЗС Расіі заявіла, што Беларусь падняла ў паветра знішчальнік МіГ-29 для суправаджэння рэйса Ryanair у тым ліку праз тое, што дзеянне адбывалася паблізу Беларускай АЭС, паведамляюць расійскія СМІ.

«Дзеянні беларускіх авіяцыйных уладаў адпавядалі міжнародным нормам. Знішчальнік ВПС Беларусі быў узняты ў паветра для ажыццяўлення кантролю і аказання дапамогі пры пасадцы ў выпадку неабходнасці, асабліва з улікам знаходжання паблізу Беларускай АЭС», — гаворыцца ў заяве расійскага ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0