Запуск прамога рэйса казахстанскай авіякампаніі Air Astana з Алматы ў Мінск адменены, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Казахстан» у кампаніі.

У кампаніі не сталі ўдакладняць, па якой прычыне адмяняецца запуск авіярэйса.

На сайце авіякампаніі запуск рэйса Алматы — Мінск анансаваўся на 31 мая 2021 года.

У панядзелак прэс-сакратар Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана Мадыяр Уакпаеў паведаміў, што Казахстан вынесе пытанне аб палётах над Беларуссю на пасяджэнні міжведамаснай камісіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?