У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя ад імя маці Рамана Пратасевіча пра тое, што ён знаходзіцца ў адной з устаноў аховы здароўя Мінска — гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта паведамляе МУС.
Цяпер арыштаваны пад вартай утрымліваецца ў следчым ізалятары №1 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Мінску і Мінскай вобласці.
«Скаргаў на стан здароўя ў адміністрацыю ўстановы ад яго не паступала», — дадала Вольга Чамаданава.





