Нямецкая авіякампанія Lufthansa паведаміла аб прыпыненні палётаў над паветранай прасторай Беларусі.

Нагадаем, 24 мая паведамлялася, што рэйс Lufthansa быў затрыманы ў Мінску праз паведамленне аб магчымым тэракце на борце. На электронную пошту Нацыянальнага аэрапорта нібыта паступіла паведамленне ад неўстаноўленых асоб аб намеры здзейсніць тэрарыстычны акт у дачыненні да рэйса LH1487 авіякампаніі Lufthansa па маршруце Мінск — Франкфурт. Людзей тады вывелі, а на борце была арганізаваная праверка на наяўнасць падазроных прадметаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0