З боку зорак Еўропы мяркуецца ўдзел пераможцы ЛЧ у складзе «Порту» Эдгараса Янкаўскаса, немца Кевіна Кураньі, чэха Томаша Расіцкі, партугальца Педру Мендэша, харвата Юрыцы Ураньеша.

З боку Беларусі абяцаюць удзел Аляксандра Хацкевіча, Сяргея Карніленкі, Цімафея Калачова, Максіма Рамашчанкі.

«Трыбуна» звярнулася да беларускіх футбалістаў з просьбай пракаментаваць удзел у матчы. Сяргей Штанюк заявіў, што спачатку пагадзіўся, а потым вырашыў адмовіцца.

«Аб'ектыўна да мяне дайшло, што ў цяперашняй сітуацыі ў краіне рабіць такое… Гэта пазіцыя любога нармальнага чалавека. Якія зараз гульні?» — мяркуе Штанюк.

А вось у найлепшага ў гісторыі бамбардзіра зборнай Максіма Рамашчанкі іншая пазіцыя.

«Па-першае, я не ведаю, якая сітуацыя ў вас у краіне, бо я жыву ў іншай краіне [Расіі]. Пачнём з гэтага. Пра што ідзе гаворка, я пакуль наогул не разумею».

— Вы не чулі, як у Беларусі прэсуюць людзей за грамадзянскую пазіцыю, як іх хапаюць на вуліцах?

— Не разумею, аб чым ідзе гаворка, аб якіх затрыманнях. Не ведаю, што адбываецца ў вас у краіне.

— Наогул не сочыце?

— За палітычным складнікам не сачу ні за адной з краін. Палітыка мяне не цікавіць увогуле.

(…) Наогул, як нам заўсёды казалі, спорт трэба аддзяляць ад палітыкі. Таму нават калі ў вас там такая сітуацыя, з нейкімі затрыманнямі, то пры чым тут спорт? Хоць цяпер у сучасным свеце ўсё так перакулілася.

— Не думаеце, што можа быць негатыўная рэакцыя з боку заўзятараў у дачыненні да ўдзельнікаў матчу? Ці свіст на трыбунах або паведамленні гульцам?

— Я наогул пра гэта не думаю, мне гэта нецікава, што будуць крычаць заўзятары. Я прыязджаю да сваіх сяброў, з імі ўбачуся, сустрэнуся. Пагуляю на футбольным полі на новым стадыёне, вазьму ўдзел у спартыўным свяце. А што будуць крычаць [заўзятары], якая палітычная сітуацыя ў вас у краіне — мне гэта проста без розніцы. Я еду на футбол, на спорт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру