Польскае Упраўленне грамадзянскай авіяцыі расследуе інцыдэнт з самалётам Ryanair у Беларусі ў супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі. Пра гэта заявіў у аўторак у эфіры Польскага тэлебачання намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вель Сенк, піша ТАСС.

«Мы робім цяпер дзеянні ў міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. Там павінна быць праведзена дэталёвае расследаванне, апытанне пілотаў, кантралёраў, па магчымасці праслухоўванне запісаў», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне, што Польшча можа зрабіць, улічваючы, што самалётам валодае польская кампанія, намеснік міністра сказаў, што «польскае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі праводзіць па гэтай справе дэталёвае расследаванне ў супрацоўніцтве з Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі».

«Многае ўжо вядома, але яшчэ не ўсё. Прайшло толькі 48 гадзін з моманту здарэння. Не ўсе зацікаўленыя ў тым, каб некаторая інфармацыя была апублікаваная. Тут трэба дэталёвае расследаванне», — адзначыў ён, сцвярджаючы, што «тлумачэнні беларускага боку не заслугоўваюць даверу».

«Чыкагская канвенцыя (Канвенцыя аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі) дае нам пэўныя інструменты для дзейнасці, але гэтая ж канвенцыя дазваляе любой краіне патрабаваць тлумачэнняў, чаму яна была парушаная. Нормы кажуць пра тое, што асабліва закранутыя краіны, а Польшча можа сябе такой лічыць, маюць пэўныя правы, і мы будзем іх выкарыстоўваць», — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0