«У цяперашні момант мы змяняем маршрут нашых рэйсаў, якія ляцяць у Еўропу, каб пазбегнуць беларускай паветранай прасторы. Мы працягнем пільна сачыць за сітуацыяй», — сказаў ён.






Авіякампанія Singapore Airlines змяніла частку маршрутаў сваіх рэйсаў, каб яе самалёты не праляталі над тэрыторыяй Беларусі. Пра гэта тэлеканалу CNN заявіў прадстаўнік кампаніі.