«Пра гвалтоўныя захопы, як арыштоўвалі без суда і следства, проста на аснове падкінутых спецслужбамі матэрыялаў або ўчыненых правакацый, як перавозілі з адных краін у іншыя абсалютна беззаконна людзей, грамадзян трэціх краін… Гэта наогул там не лічыцца, гэта норма, руціна. І на фоне гэтага ў Захаду чамусьці пачынаецца істэрыка. Чаму — мы зноў жа разумеем. Таму што Беларусь на парадку дня», — сказала яна.
Афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС назвала істэрыкай рэакцыю Захаду на пасадку Ryanair
Рэакцыя краін Захаду на сітуацыю з пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair у Мінску мае істэрычны характар, сказала афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры радыёстанцыі «Весці ФМ», піша ТАСС.