СК

СК

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы Мікалай Дзядок на працягу некалькіх гадоў адміністраваў радыкальны тэлеграм-канал, дзе размяшчаў розныя матэрыялы, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, штучнае нагнятанне напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму. Такім чынам здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, піша СК.

Дзядку выставілі абвінавачванне па:

— ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту);

— ч. 2 арт. 361 (Распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай сеткі Інтэрнэт);

— ч. 1 арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў).

Мікалай Дзядок быў затрыманы ў лістападзе.

На канспіратыўнай кватэры ўзялі лідара анархістаў Дзядка. Паглядзіце, у якім ён стане пасля затрымання ВІДЭА

Дзядок заявіў, што яго моцна пабілі пры затрыманні, адвакат патрабуе судова-медыцынскай экспертызы

«Гэта бесчалавечна», — бацька палітвязня Мікалая Дзядка звярнуўся да ўладаў

Міколу Дзядка змясцілі ў карцар за выгук «Жыве Беларусь!»

Мікалаю Дзядку выставілі канчатковае абвінавачанне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0