«Я вымушаны быў з'ехаць, бо не адчуваў сябе ў бяспецы ў Беларусі ў сувязі з дзвюма патэнцыйнымі крымінальнымі справамі: мяне спрабавалі абвінаваціць у спыненні руху цягнікоў у Лідскім раёне (менавіта па гэтай справе да нас прыйшлі з вобшукам) і зрабіць сведкам па ўзломе нейкага сайта ў Жлобіне толькі таму, што я публікаваў скрын адтуль», — распавёў Ягор.

Ягор Тубелевіч.

Ягор Тубелевіч.

Каля васьмі гадзін Ягора пратрымалі на Акрэсціна, а пасля перавялі ў Жодзіна. Ëн падрабязна апісаў, з чым яму і сукамернікам прыйшлося сутыкнуцца за 15 сутак: заліванне хлоркі на падлогу на Акрэсціна, адсутнасць гарачай вады, уключанае святло нават ноччу, адсутнасць кніг і іншай літаратуры, асадак і алоўкаў, канфіскацыя ў перадачах сала і мяса, абавязак з’есці ўсё за два дні, начныя праверкі (часам тры разы за ноч), забарона сядзець на ложках з шасці раніцы да 22.00, адмова прывесці медыка па неабходнасці, удары па нагах берцамі і па спіне дубінкай, сон на кафлі і металічных нарах, 16 чалавек на 10 месцаў у камеры, забарона на перадачу вільготных сурвэтак. Таксама асуджаным амаль не даходзілі лісты. 

У працэсе ператрусу была канфіскаваная тэхніка Ягора — асабісты тэлефон і ноўтбук працадаўцы. Пры гэтым інстаграм-акаўнт больш з чым 22 тысячамі падпісантаў быў скрадзены, сцвярджае Тубялевіч.

«Я дагэтуль не магу вярнуць доступ да яго. Мне вынеслі папярэджанне, сказалі, што мой кантэнт у блогу экстрэмісцкі і мне трэба сканчваць гэта пісаць», — кажа Тубялевіч.

У старым акаўнце Ягор пісаў пра беларускую мову, падарожжы па роднай краіне, гісторыю (малады чалавек навучаўся на гістфаку, але цяпер забраў адтуль дакументы). Новы профіль ён развівае ў тым жа кірунку.

«Я планую развіваць новую старонку, каб далей рабіць беларусаў больш свядомымі. Буду дапамагаць беларусам і падтрымліваць іх, але цяпер за мяжой».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0