У верасні мінулага года па інтэрнэце разляцелася відэа з Жодзіна, на якім міліцыянт б'е жанчыну па твары, яна падае на зямлю. Да міліцыянта адразу ж падбеглі абураныя жодзінцы, адна з іх — Анастасія Герыловіч — сарвала з яго маску.

Больш за паўгода пытанняў да жанчыны не ўзнікала, але 7 красавіка яе затрымалі і распачалі крымінальную справу аб гвалце над супрацоўнікам міліцыі.

На допыце жанчына распавяла, што ў той самы дзень яна гуляла ў горадзе, убачыла вялікую колькасць людзей, а потым тое, што міліцыянт моцна ўдарыў жанчыну ў твар, і тая ўпала. Гэта яе вельмі ўсхвалявала, і, знаходзячыся ў моцным эмацыйным узрушэнні, яна падбегла і вырашыла сарваць маску, каб убачыць, хто гэта. Яна не хацела, каб пасля такога ўчынку міліцыянт застаўся неапазнаным.

Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для Герыловіч пяць гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0