Пра гэта lenta.ru заявіў намеснік кіраўніка Палітбюро палесцінскага руху Муса Абу Марзук.

«Гэта абуральна і дэманструе архаічнае мысленне [беларускага ўрада], які не разумее, што цяпер мы жывём у стагоддзі свабодных СМІ і што існуе міжнароднае грамадскае меркаванне, якое больш не прымае падобныя метады», — заявіў Абу Марзук.

У той жа час ХАМАС адмовіліся ацэньваць саму сітуацыю вакол затрымання Пратасевіча, заявіўшы, што «не абавязаныя займаць пазіцыю ва ўсім тым, што адбываецца ў свеце», бо ў першую чаргу занятыя барацьбой з «ізраільскай акупацыяй». «Але, вядома, мы ў цэлым супраць несправядлівасці, пераследу, замахаў на свабоды і парушэнні закона», — адзначыў Абу Марзук.

23 мая самалёт авіякампаніі Ryanair, які рухаўся па маршруце Афіны — Вільня, здзейсніў экстранную пасадку ў Мінску. Пасля пасадкі быў затрыманы Раман Пратасевіч, які быў на борце.

Звесткі аб выбуховай прыладзе на борце не пацвердзіліся. Пазней беларускі бок заявіў, што інфармацыя аб мініраванні прыйшла ад імя ХАМАС. Афіцыйны прадстаўнік руху Фаўзі Бархум абвергнуў дачыненне ХАМАС да пагроз узарваць самалёт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру