Да 21 мая Расія паставіла на экспарт 16,3 млн доз, пераважна першых. У самой краіне, паводле апошніх афіцыйных звестках ад 12 мая, выкарыстана 24 млн доз і цалкам прышчэплена каля 15 млн чалавек (10,5% насельніцтва).

Усяго ў Расіі экспартных замоваў на 205 млн доз або на 100 млн чалавек. Гэта азначае, што пакуль выканана 8% кантрактаў.

Аб пастаўках дамовіліся не менш за 45 краін, але больш за палову экспартнага «Спутніка V» закантрактавалі ўсяго чатыры: Турцыя (50 млн), Мексіка (24 млн), Аргенціна (20 млн) і Венесуэла (20 млн).

Геаграфія фактычных паставак іншая — лідзіруе Аргенціна (больш за 6,5 млн доз), Мексіка (2,4 млн) і Венгрыя (2 млн). Большасць іншых замоўцаў атрымалі мізэрную долю — да прыкладу, Венесуэла 430 тысяч са сваіх 20 млн доз, Шры-Ланка 15 тысяч з 13 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0