У сувязі з ануляваннем дазволу на палёты «Белавія» з боку Швецыі авіякампанія адмяніла ўсе рэйсы ў Стакгольм (і назад) з 26 мая па 30 кастрычніка 2021 года.
У авіякампаніі зазначаюць, што пасажыры могуць змяніць дату вылету альбо вярнуць кошт квіткоў на рэйсы, запланаваныя ў гэтыя даты.