Cігнал аб мініраванні самалёта быў атрыманы з-за мяжы — са Швейцарыі. Прытым паведамленне паступіла ў аэрапорты Афін, Вільні і Мінска адначасова. Беларускі бок аператыўна давёў інфармацыю да экіпажа самалёта ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі.

«Бо ў гэты час самалёт перасёк мяжу Беларусі і знаходзіўся ў нашай паветранай прасторы. Мы давялі гэтую інфармацыю да пілотаў самалёта, вымушаныя былі яе апублікаваць. ХАМАС, не ХАМАС — гэта сёння не мае значэння. У экіпажа быў час, каб прыняць рашэнне. У нас у паветры пад пагрозай знаходзіліся 123 пасажыры з розных краін і 6 чальцоў экіпажа. У раёне палётаў размешчана БелАЭС. Паблізу яе і адбыўся разварот гэтага самалёта. А калі б раптам… Нам што, мала Чарнобыля? А як бы ў такой сітуацыі рэагавалі ЗША з улікам свайго сумнага досведу?» — сказаў Лукашэнка.

У панядзелак Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі заявіла, што паведамленне пра пагрозу выбуху прыйшло ад імя салдат ХАМАС. У сваім лісце яны нібыта патрабавалі ад Еўрасаюза спыніць падтрымліваць дзеянні Ізраіля. У ХАМАС абверглі сваю датычнасць да пагрозаў падарваць самалёт.

«Не нашы метады». Хамас абверг датычнасць да «мініравання» самалёта Ryanair

ХАМАС асудзіў Мінск за ўцягванне Палесціны і Ізраіля ў сітуацыю з затрыманнем Пратасевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0