Дазволы на палёты беларускай кампаніі ўжо анулявалі ў Латвіі, Швецыі, Чэхіі, Украіне. Адмяніліся рэйсы ў Вільню, Лондан, Парыж.

У сувязі з гэтым у многіх узнікла пытанне: як вярнуць грошы за набытыя квіткі? Асабліва калі знаходзішся за мяжой?

«Белавія» прапаноўвае наступную схему дзеянняў:

  • напісаць заяву на вяртанне грошай (шаблон заявы можна спампаваць па спасылцы тут),
  • даслаць заяву на электронную пошту [email protected],
  • чакаць (грошы вернуць на тую ж картку, з якой ажыццяўлялася аплата).

Калі ж білет куплялі праз АРІП, па грошы давядзецца ісці ў офісы кампаніі.

На пытанне, як шмат людзей ужо звярнулася ў кампанію па вяртанне грошай за квіткі, у прэс-службе адказалі наступнае:

«Статыстыкі з дакладнымі лічбамі пакуль няма. Сітуацыя развіваецца вельмі імкліва: няма магчымасці даваць ацэнкі. Усе сілы кампаніі кінутыя якраз на тое, каб апрацоўваць запыты пасажыраў. Зваротаў шмат, дарэчы, многія пасажыры хочуць перанесці даты вылетаў, не ўсе пакуль хочуць адразу вяртаць грошы».

Ілюстрацыя: інстаграм @belavia.airlines

Ілюстрацыя: інстаграм @belavia.airlines

Чытайце таксама: Колькі будзе каштаваць Беларусі авіябайкот у выніку пасадкі Ryanair

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1