Паводле яго слоў, сам інцыдэнт і заявы ўладаў Беларусі на гэтую тэму павінны «быць прадметам нейкай спробы асэнсаваць і зразумець, што адбылося», піша ТАСС.

Пяскоў нагадаў словы Аляксандра Лукашэнкі, «які сказаў, што гэта паведамленне [аб мініраванні самалёта авіякампаніі Ryanair, які здзейсніў пасадку ў Мінску,] прыйшло са Швейцарыі».

«Калі гэта не так, напэўна, хтосьці гэта абвергне. Мы не бачылі ніякіх абвяржэнняў. Пакуль мы нават не чулі ніякіх заяў ад еўрапейскіх дзяржаў аб жаданні неяк разабрацца з гэтай тэмай, пакуль сталі секчы з пляча», — сказаў Пяскоў.

Пяскоў паведаміў, што Беларусь не ставіла пытанне аб павелічэнні аб'ёму эканамічнай падтрымкі з боку Расіі ў сувязі з магчымымі санкцыямі ў дачыненні да Мінска праз інцыдэнт з самалётам Ryanair.

«Гэтае пытанне не ставілася беларускім бокам», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Ён адзначыў, што, «сапраўды, Расія наўпрост і ўскосна аказвае значную дапамогу беларускай эканоміцы» і што часам аб'ём такой падтрымкі даводзіцца павялічваць, але гаворка не ідзе пра нейкія «аўтаматычныя пералічэнні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0