Ён падляцеў да мяжы, але потым пачаў рабіць кругі і пачаў вяртацца назад.

Польскае агенцтва паветранага суднаходства паведаміла самалёту «Белавія» аб магчымых складанасцях пры перасячэнні паветранай прасторы Францыі, але не забараняла яму ўваходжання ў польскую паветраную прастору. Пра гэта паведаміў ТАСС прэс-сакратар агенцтва Павел Лукашэвіч.

«Наша Ніва» спрабавала атрымаць афіцыйны каментар «Белавіі». Па тэлефоне нам у інфармацыі адмовілі. Пазней тлумачэнне было апублікаванае на афіцыйным сайце:

«Сёння авіякампанія павінна была выканаць рэгулярны рэйс У2869 па маршруце Мінск-Барселона-Мінск. На борце паветранага судна Embraer 195 знаходзіліся 54 пасажыры. У «Белавія» былі ўсе дазволы на выкананне дадзенага палёту. Аднак, як высветлілася крыху пазней, за тры хвіліны да ўзлёту авіяцыйныя ўлады Францыі ў ручным рэжыме дэактывавалі план лёту дадзенага рэйса без апавяшчэння авіякампаніі. Пры наборы вышыні камандзіру была перададзеная гэта інфармацыя праз Кіраванне паветранага руху Польшчы. Спробы змяніць маршруту ў паветры з Кіраваннем паветраным рухам Марсэля да выніку не прывялі. Больш за тое, французскі дыспетчар спаслаўся на вусную дырэктыву прэм'ер-міністра Францыі».

Паўторная спроба ўзгадніць маршрут з Кіраваннем паветранага руху Марсэля таксама апынулася няўдалай і самалёт вымушана вярнуўся ў мінскі аэрапорт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру