Палітык выказаў здагадку, што іншыя краіны пабаяліся адказнасці і таму не прынялі самалёт «з выбухоўкай». Ён нават адзначыў, што камусьці «магло быць трэба, каб самалёт спыніўся ў Мінску».

«Чаму камандзір экіпажа вырашыў пасадзіць у Мінску, калі да Вільні заставалася каля 70 кіламетраў? Чаму ніхто не захацеў прыняць самалёт, калі мы паведамілі аб закладзенай выбухоўцы? Ні Вільня, куды ён ляцеў, ні Варшава, ні Львоў або Кіеў», — заявіў палітык.

Насамрэч паведамленне аб неабходнасці прыняць самалёт з выбухоўкай не паступала ўкраінскім дыспетчарам. Пра гэта журналістам 24 канала распавяла прэс-сакратарка дзяржаўнага прадпрыемства «Украерорух» Аксана Ожыгава.

«Інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», — заявіла Ожыгава.

Кіраўнік прадпрыемства Андрэй Ярмак паведаміў, што на працягу 25-хвіліннага знаходжання самалёта ў Львоўскім раёне палётнай інфармацыі перамовы экіпажа з украінскімі дыспетчарамі праходзілі ў штатным рэжыме. Ніякія паведамленні аб нестандартнай сітуацыі на борце самалёта і запыты на змяненне плана палёту не паступалі ні з якіх крыніц.

У прэс-службе аэрапорта «Кіеў» таксама распавялі, што не атрымлівалі паведамлення аб замініраваным самалёце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0