Супрацоўнікі Лепельскага РАУС затрымалі мужчыну, які ўстанавіў самаробнае выбуховае прыстасаванне пад аўтамабіль жонкі, каб адгаварыць яе ад разводу.

45-гадовая жыхарка раёна паведаміла, што на дно яе аўтамабіля невядомы прымацаваў падобны да выбухоўкі прадмет. Аб знаходцы жанчына даведалася ад свайго знаёмага, які рамантаваў машыну.

Сапёры канфіскавалі самаробную бомбу. Яна складалася з металічнай банкі з порахам, электрадэтанатара, шруб для паражэння і была падключана да электрасеткі машыны.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што да ўсталёўкі выбухоўкі датычны 44-гадовы муж. Такім спосабам ён хацеў напалохаць жанчыну, каб яна адмовілася ад разводу.

Следчыя распачалі крымінальную справу за замах на забойства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру