«Мы квіткі куплялі даўно, 2-3 месяцы таму. Гэта была запланаваная паездка з сям’ёй. У сувязі з падзеямі апошніх дзён былі думкі, што, магчыма, і наш рэйс адменяць, але самі мы не хацелі нічога мяняць.

Сёння ўсё ішло па плане, пунктуальна. Мы прыехалі загадзя, а 9-й раніцы, каб здаць тэст на каранавірус. У 13.30 узляцелі. І ў нейкі момант заўважылі, што самалёт пастаянна ў адзін бок нахілены. У адных вокнах было бачна толькі неба, а ў другіх — зямля. Не было ніякіх аб’яваў. 

Мы запыталі ў сцюардэсы, што адбываецца. Яна па сакрэце нам сказала, што калі мы ўзляцелі, то Францыя і Італія (прагучалі дзве краіны) закрылі паветраную прастору для «Белавія» і мы чакаем, каб атрымаць дазвол на іншы маршрут.

Калі дзве гадзіны палёту накруцілі, нас пакармілі, капітан аб’явіў, што праблемы з Францыяй і Італіяй, нам трэба вярнуцца ў Мінск і або дазаправіцца, каб ехаць па новым маршруце, або адмяніць рэйс.

У 17.15 па мінскім часе мы павінны былі быць у Барселоне. Мы прызямліліся ў беларускім аэрапорце каля 16, заставаліся на месцах. Дзесьці 20 хвілін рыхтаваўся самалёт. Але пасля прыйшлі супрацоўнікі кампаніі і абвясцілі, што ўсё ж рэйс адмяняецца.

Ведаеце, былі людзі, якія не заўважылі, што пятляем. Унутры самалёта яно не адчувалася. Дрэнна нікому не было. Дзецям мы, напрыклад, не казалі, што маршрут змяніўся.

На рэйсе былі таксама транзітныя пасажыры — з Ерэвана, Тбілісі. За намі сядзелі ўкраінкі. Калі пасля аб’явы капітана ўсе спакойна адрэагавалі на сітуацыю, яны здзівіліся: маўляў, ляцелі б расіяне, былі б суцэльныя мацюкі, а тут цішыня».

Па словах пасажыркі, ім паабяцалі вярнуць кошт квіткоў цалкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру