Фота Depositphotos.com

Санкцыі, хутчэй за ўсё, будуць датычыцца калію, паведаміў чыноўнік на ўмовах ананімнасці. Калійныя ўгнаенні — асноўны экспарт Беларусі, які забяспечвае значную долю попыту еўрапейскіх краін. Акрамя гэтага, пад санкцыі можа трапіць «Белавія».

ЕС ужо працуе над тым, каб папоўніць санкцыйны спіс асобамі, якія мелі дачыненне да інцыдэнту з Ryanair. Мяркуецца, што спіс будзе зацверджаны 21 чэрвеня.

Многае будзе залежаць ад характару санкцый. Напрыклад, калі беларускай калійнай прамысловасці абмяжуюць крэдыты ў еўрапейскіх банках, то гэта не будзе выклікаць асаблівых перашкод на рынку, бо Беларусь можа скарыстацца альтэрнатыўнымі крыніцамі фінансавання.

Аднак больш сур’ёзныя меры, напрыклад, забарона еўрапейскім кампаніям гандляваць з беларускімі вытворцамі калійных угнаенняў, будуць мець больш значныя наступствы.

Хутчэй за ўсё, у такім выпадку будзе назірацца кароткатэрміновы рост цэн на калій у Еўропе, бо Беларусь забяспечвае 25% попыту ЕС. Але ў еўрапейскіх краінах сітуацыя мусіць хутка нармалізавацца, бо недахоп змогуць запоўніць расійскія вытворцы накшталт Уралкалію.

Для Беларусі наступствы будуць куды больш сур’ёзныя, бо Беларуськалій — адна з найбуйнейшых дзяржаўных кампаній і сусветны вытворца калійных угнаенняў, які забяспечвае значную частку экспартнай выручкі Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру