Фота Pixabay

Фота Pixabay

З 2017 года сацсетка выявіла на сваёй платформе дэзынфармацыйныя кампаніі больш чым у 50 краінах. Агулам у дакладзе пералічваецца 150 аперацый па дэзынфармацыі, якія кампаніі ўдалося спыніць, піша The Washington Post.

Facebook падкрэслівае, што за апошнія гады такія аперацыі сталі больш вытанчанымі і дарагімі, хоць аўдыторыя для іх скарацілася. Адрозніць дэзынфармацыю ад сапраўднай палітычнай дзейнасці з кожным годам становіцца ўсё больш складана.

Часцей за ўсё кампаніі па дэзынфармацыі распачынаюць фірмы, якія займаюцца чорным піярам. Таксама ў падобных аперацыях могуць удзельнічаць палітыкі, маргінальныя групы і нават урады.

У 2017 годзе Facebook выявіў маштабную аперацыю, падчас якой расійскае Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў падвергла 126 мільёнаў карыстальнікаў палітычнай дэзынфармацыі перад выбарамі 2016 года. Пасля гэтага інцыдэнту кампанія шмат інвестуе ў службу кантролю: яна наняла больш за 10 тысяч мадэратараў кантэнту і экспертаў у гэтай галіне, а таксама стварыла алгарытмы для пошуку непажаданай інфармацыі.

Вядучымі краінамі па дэзынфармацыі ў сацсетцы сталі Расія, Іран, М’янма, ЗША і Украіна.

Ахвярамі дэзынфармацыі часцей за ўсё становяцца ЗША, Украіна, Вялікабрытанія, Лівія і Судан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0