Брытанская нацыянальная служба аховы здароўя прэзентавала наватарскі мабільны дадатак, які пры дапамозе штучнага інтэлекту дапамагае выявіць сіндром Альцгеймера. Праграме трэба ўсяго пяць хвілін, каб адказаць на пытанне, ці мае чалавек хваробу.

Каб зрабіць высновы пра тое, як функцыянуе мозг чалавека, дадатак дэманструе на экране вялікую колькасць чорна-белых фота. Пацыент, у сваю чаргу, павінен адказаць, ці ёсць на фота выява жывёлы. Фота з’яўляюцца на экране толькі на долю секунды. На некаторых з іх яўна відаць жывёла, на іншых яе знайсці больш цяжка або яе там увогуле няма, піша inews.co.uk.

Такое даследаванне можа выявіць такія змяненні ў хуткасці рэакцыі чалавека і ў яго здольнасці бачыць дробязі, якія праяўляюцца хутчэй за страту памяці, з якой працуюць звычайныя тэсты для выяўлення сіндрому Альцгеймера. Таму лічыцца, што вынікі працы дадатку больш дакладныя за гэтыя тэсты.

Што датычыць жывёл, гэтую тэму выбралі для дадатку, таму што жывёлы выклікаюць у людзей моцную рэакцыю і гэта стварае лепшыя ўмовы для аналізу мазгавой актыўнасці. Стваральнікі праграмы, кампанія Cognetivity, адмовіліся ад каляровых фота, каб тэст добра працаваў і ў выпадку з пацыентамі-дальтонікамі, а таксама таму, каб колеры не служылі для пацыентаў дадатковай падказкай.

Пакуль што праграма працуе на iPad, у Брытаніі тэст робяць на прыёме ў тэрапеўта або ў палаце шпіталя. Але хутка дадатак могуць адаптаваць для смартфона.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера