Са слоў жыхароў дома, у пад'езд увайшлі двое мужчын у цывільным адзенні. Пазней, у пошуках панятых, паведамілі: з фінансавай міліцыі, прыйшлі для правядзення нейкіх дзеянняў да Дудзінскага.

Тэлефоны самога Дзяніса і яго жонкі пакуль не адказваюць.

Паводле інфармацыі суседзяў, прадстаўнікі праваахоўных органаў аглядалі кватэру ўважліва, піша Tut.by. З таго, што ведаюць суседзі, з кватэры забралі ноўтбук, тэлефоны Дзяніса і Кацярыны, а таксама папкі з дакументамі.

«Дзяніс спакойна казаў, што ў іх усё выплачана, яму адказалі: «Праверым», — перадаюць агульны сэнс таго дыялогу суседзі.

З адвакатам Дзянісу Дудзінскаму звязацца не дазволілі. Затым, як разумеюць суседзі, Дзяніса і Кацярыну павезлі на іх другую кватэру.

***

Вечарам Дзяніс Дудзінскі напісаў, што знаходзіцца дома і што ў яго ўсё ок. Але канфіскавалі тэхніку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?