З 1 верасня 2021 г. у Беларусі ўвядуць біяметрычныя пашпарты і ID-карты. Днямі Саўмін прыняў пастанову №297 «Аб формах бланкаў біяметрычных дакументаў і іх апісанні».
У новай пастанове ўстаноўлены формы бланкаў біяметрычных дакументаў: ID-карты і біяметрычнага пашпарта.
Вось як выглядае ID-карта.
Так выглядае біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна.
А вось біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Гэта вокладка біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Беларусі.
Біяметрычны дыпламатычны пашпарт грамадзяніна Беларусі выглядае так.
Біяметрычны службовы пашпарт грамадзяніна Беларусі.
З'явіцца і біяметрычны праязны дакумент Рэспублікі Беларусь.
А вось праязны дакумент бежанца (Канвенцыя ад 28 ліпеня 1951 года).





