У Гродне вынеслі прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага». Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 мая ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачвалі ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК).
Суддзя Вольга Бекушава пакарала Дзмітрыя Фурманава — двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Яўгена Разнічэнку — трыма з паловай гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Уладзіміра Кнігу — чатырма гадамі калоніі строгага рэжыму.
Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Мікіта Мыслівец. Таксама суд абавязаў Разнічэнку і Кнігу выплаціць пацярпелым участковым Казлоўскаму і Хваленю па 1000 рублёў маральнай шкоды.
Чытайце таксама:
«Апрануўся ў адзенне, падобнае да адзення Ціханоўскага». Судзяць Фурманава, Кнігу і Разнічэнку, затрыманых пасля правакацыі ў Гродне супраць Ціханоўскага
Жанчыны, якая чаплялася да Ціханоўскага, няма ў спісе сведак. Працягваецца працэс па справе затрыманых на пікеце ў Гродне
«Вырашылі разабрацца і пайшлі на галасы»: на судзе па справе Ціханоўскага дапыталі ўчастковага, які на пікеце 29 мая ў Гродне апынуўся на зямлі
«Гэта што, акт застрашвання?». У «справе Ціханоўскага» ў Гродне дапыталі фігуранта, які раней служыў у міліцыі
Палітвязня Фурманава зноў змясцілі ў карцар. Пракурор патрабуе пакараць яго 2 гадамі калоніі





