Следчы Уладзіслаў Каніла паведаміў па тэлефоне журналісту, які супрацоўнічае з Deutsche Welle, што хоча дапытаць яго па крымінальнай справе аб паклёпе (арт. 188).
Імаверна, справа тычыцца паклёпу ў дачыненні да следчага УСК Андрэя Шацько — раней на гэтай падставе на допыт выклікалі валанцёрку каманды Mayday Таццяну Жывіцу, а таксама праваабаронцу Барыса Бухеля, піша БАЖ.
Апошні не даваў падпіску аб невыдаванні, таму змог паведаміць, што следчыя шукаюць кагосьці, хто апублікаваў нейкія асабістыя звесткі Шацько ў нейкім чаце.





