Мэта дырэктывы заключаецца ў «зніжэнні патэнцыйнай рызыкі для пасажыраў і экіпажаў, якая можа паўстаць у выніку палётаў у паветранай прасторы Беларусі» пасля інцыдэнту з рэйсам ірландскай авіякампаніі Ryanair 23 мая ў Мінску, піша Tut.by.
«Абставіны, звязаныя з гэтай акцыяй, прымушаюць сур'ёзна сумнявацца ў павазе Беларуссю правілаў міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і сведчаць аб злоўжыванні аэранавігацыйнымі працэдурамі з боку беларускіх уладаў. Па сутнасці гэта парушэнне прынцыпаў узаемнага даверу, якія ляжаць у аснове міжнароднай грамадзянскай авіяцыі», — гаворыцца ў дырэктыве.
Дакумент будуць пераглядаць па меры неабходнасці з інтэрвалам не больш за месяц.





