Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Пілігрымка ўзгоднена з адпаведнымі ўладамі. Распачнецца яна ў Гродне 12 чэрвеня. У гродзенскую базіліку святога Францішка Ксаверыя з Мінска будуць прывезеныя копіі найбольш шанаваных сярод католікаў Беларусі абразоў Маці Божай. Многія з гэтых ікон ушаноўваюцца таксама праваслаўнымі, піша catholic.by.

Потым копіі абразоў будуць аўтамабільнымі дарогамі правезеныя ўздоўж межаў нашай краіны. Па просьбе беларускага епіскапату, пілігрымка будзе здзяйсняцца выключна на аўтамабілях. Пасля заканчэння пілігрымкі абразы будуць знаходзіцца ў гродзенскай кафедры на працягу тыдня.

Каментуючы сваю ініцыятыву, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк падкрэсліў: «Баліць сэрца, калі бачу, што пілігрымкі не ідуць у Будслаў. На гэта ёсць шмат прычын. Пакуль няма пілігрымак, пілігрымуюць копіі ікон. Гэта сімвал таго, што мы хацелі б зрабіць, але пакуль не можам. Молімся аб хутчэйшым аднаўленні Будслаўскага санктуарыя. Дарогі да Багародзіцы не забываюцца», — сцвердзіў святар.

Асвячэнне копій абразоў адбудзецца перад працэсіяй у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, якая пройдзе ў Мінску 6 чэрвеня (нядзеля) а 10-й гадзіне раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0