Падставай для крымінальнага пераследу асуджанага на тры гады хіміі актывіста сталі дысцыплінарныя спагнанні за парушэнне ўнутранага распарадку, піша Радыё Свабода.

Працэс праходзіў у судзе Круглянскага раёна пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Сасноўскага. Дзяржаўнае абвінавачанне прадстаўляў пракурор раёна Міхаіл Андросенка. Падсудны бараніў сябе сам.

У апошнім слове Валадар Цурпанаў заявіў, што яго незаконна і несправядліва ўзялі пад варту. Ён назваў інкрымінаваны яму артыкул «рудыментам гулагаўскай сістэмы пакарання», які мае быць скасаваным.

Цурпанаў адбываў пакаранне за абразу дзвюх магілёўскіх судззяў Вікторыі Паляковай і Вольгі Краўчанкі. У Круглянскай папраўчай установе № 46 актывіст прабыў з 5 лютага па 10 сакавіка 2021 года. За гэты час на яго наклалі тры спагнанні і паставілі на прафілактычны ўлік як схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці.

Сам ён на сваёй старонцы ў Facebook сцвярджаў, што справа заведзеная ў дачыненні да яго за тое, што ён згаджаўся працаваць толькі пры выкананні яго працоўных правоў пры адбыцці «хіміі» — патрабаваў заробак, які адпавядае мінімальнаму памеру, гарантаваным дзяржавай.

Чытайце таксама:

Магілёўскага актывіста, які заклікаў у школе педагогаў пакаяцца, асудзілі на 20 сутак

«Лічылі за аўтарытэта». Адзін з лідараў магілёўскіх пратэстаў Валадар Цурпанаў распавёў пра дні ў няволі

Магілёўскаму актывісту Цурпанаву прысудзілі тры гады «хіміі» за абразу суддзяў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?