Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям лётаць у паветранай прасторы краін, якія ўваходзяць у супольнасць. Таксама забароненая пасадка беларускіх самалётаў у еўрапейскіх аэрапортах.

Меры былі прынятыя ў адказ на рашэнне аб незапланаванай пасадцы ў Мінску самалёта Ryanair, які здзяйсняў рэйс з Афін у Вільню. На борце знаходзіўся Раман Пратасевіч, заснавальнік тэлеграм-канала Nexta, які асвятляў пратэсты ў Беларусі. Самалёт экстранна сеў у Мінску пасля паведамлення, што на борце ёсць выбуховае прыстасаванне. У далейшым гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Пратасевіча знялі з рэйса і затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0