Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Гэты вітамін мае вялікае значэнне для функцыянавання цела, у асноўным для нервовай і крывяноснай сістэмы. Але чалавечы арганізм не можа яго сінтэзаваць, таму нам застаецца толькі атрымліваць кабаламін праз ежу. У асноўным яго можна знайсці ў прадуктах жывёльнага паходжання — часцей за ўсё ў пячонцы і нырках, але таксама ў мясных і малочных прадуктах, сырах і яйках, тлумачыць onet.pl.

Але часам нават дасканалая дыета не можа абараніць ад дэфіцыту вітаміну B12. Пажылыя людзі схільныя да гэтага дэфіцыту праз рэгулярны прыём розных лекаў, што пагаршаюць засваенне кабаламіну. Людзі, што па розных прычынах адмаўляюцца ад мяса, таксама могуць не атрымліваць дастатковай колькасці кабаламіну.

Лёгкія формы дэфіцыту вітаміну B12 могуць не мець сімптомаў. Але, калі сітуацыя пагоршыцца, чалавек можа адчуваць слабасць, пагаршэнне зроку, у яго могуць з’явіцца псіхічныя праявы дэфіцыту накшталт раздражняльнасці або дэпрэсіўнасці. Скура такога пацыента бледная, яму цяжка дыхаць, піша webmd.com.

Адно з небяспечных наступстваў моцнага недахопу кабаламіну — дэгенератыўныя працэсы ў спінным і галаўным мозгу. Таксама пагаршаецца стан перыферычных нерваў, у тым ліку зрокавага. Можа ўзнікаць дэменцыя рознай ступені цяжкасці або псіхічныя хваробы.

Любое пашкоджанне нерваў, атрыманае ў рэзультаце дэфіцыту кабаламіну, можа захавацца на доўгі час, таму лепей не адкладаць лячэнне. Звычайна дапамагае прыём вітаміну B12 у розных формах і, калі гэта магчыма, увядзенне ў дыету прадуктаў, багатых на кабаламін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0