На 25-й хвіліне матчу «Слонім-2017» — «Крумкачы» фанаты «Крумкачоў» падтрымалі асуджанага на 30 сутак Аляксандра Івуліна.

Заўзятары паднялі белыя аркушы, на якіх была нанесеная лічба «25» (гульнявы нумар Івуліна) і скандавалі «А Саша выйдзе?».

Аляксандр Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня. У Фрунзенскім РУУС на Івуліна склалі пратакол па частцы 3 артыкула 24.23 нібыта за сцяг на акне кватэры. Журналіст сваю віну не прызнаў і заявіў, што пры ператрусе сцяга не было. Ён атрымаў 30 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0