Група мігрантаў перайшла так званую «зялёную мяжу» ў ваколіцах мястэчка Шудзялова. З беларускага боку найбліжэйшыя значныя населеныя пункты — Малая Бераставіца, Алекшыцы і Макараўцы.

Па стане на 6 чэрвеня з пачатку 2021 года падляшскія памежнікі затрымалі за незаконнае перасячэнне мяжы 112 чалавек. Сярод іх не толькі парушальнікі беларуска-польскай мяжы, але і мігранты, спыненыя на польска-літоўскім памежжы, а таксама глыбей унутры краіны.

«Але большасць групаў затрымлівалі менавіта за пераход беларуска-польскай мяжы — агулам 92 чалавекі», — паведаміла Hrodna.life прэс-сакратарка Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы Катажына Здановіч. Для параўнання — за першыя шэсць месяцаў 2020 года агулам на ўсім адрэзку, які ахоўвае Падляшскі аддзел (мяжа з Літвой і Беларуссю), затрымана 24 чалавекі — у 3,8 разоў менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?