У пастанове гаворыцца, што «дзеяньні і палітыка вызначаных прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва і іншых асоб працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы і замежнай палітыцы ЗША». Паводле Байдэна, яны таксама «падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі».

Прэзыдэнт ЗША заявіў пра «парушэньні правоў чалавека, зьвязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі, у тым ліку з затрыманьнямі і зьнікненьнямі [людзей], а таксама з карупцыяй і неправамерным выкарыстаньнем дзяржаўнай маёмасьці і злоўжываньня паўнамоцтвамі».

Указам блякуецца ўласнасьць і права на ўласнасьць у ЗША, рахункі і магчымасьць фінансавых апэрацый 10 асобаў: прэзыдэнта краіны, сакратара Рады бясьпекі, міністра юстыцыі і ўнутраных спраў, старшыні КДБ, кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі, кіраўніка дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё ды іншых.

Упершыню гэты ўказ зьявіўся ў чэрвені 2006 года — як адказ на сфальсыфікаваныя выбары прэзыдэнта Беларусі і задушэньне мірных пратэстаў.

3 чэрвеня ўступілі ў сілу санкцыі ЗША супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0