Інцыдэнт адбыўся раніцай 9 чэрвеня ў Адлерскім раёне побач з Чкалаўскім пляжам, паведамляе «Інтэрфакс».
Прыставы прыйшлі апісваць за даўгі дом і высяляць з яго сям'ю па рашэнні мясцовага суда. 63-гадовы гаспадар дома адкрыў па іх агонь з паляўнічай стрэльбы.
Мужчына потым сам паведаміў пра забойства ў паліцыю і здаўся ўладам.





