Фота СК
Загінулага хлопчыка бабуля з дзядулем знайшлі ў ложку галавой у пятлі шнурка для абутку, які мацаваўся да сцяны для ўстойлівасці канструкцыі, паведамляе mlyn.by.
Аднавяскоўка сям'і распавяла выданню, што бабуля з дзядулем аформілі апякунства над аднагадовым унукам на час лячэння маці. Яна атрымала траўмы, зваліўшыся з чацвёртага паверха.
«Бабулі з дзядулем каля 50-60 гадоў. Яна працуе прадаўцом у краме ў іншай вёсцы. Мужчына пакінуў працу, каб глядзець унука. Гэта — бацькі таты дзіцяці. Сам той тата адбывае пакаранне за крадзеж, судзімасць не першая. Пра яго не любяць расказваць. Такі сын — гора ў сям'і. А тут яшчэ і страшная смерць унука. За што такое пакаранне выдатным людзям?» — распавяла жанчына.
Яна таксама расказала, што ў бацькі загінулага хлопчыка ёсць дачка ад першага шлюбу. Узрост дзяўчынкі каля 8-9 гадоў. З яе маці мужчына развёўся, і цяпер дзяўчынка рэдка прыязджае ў Цюрлі да бабулі з дзядулем, а калісьці яны любілі і выхоўвалі ўнучку.
— Я іх вельмі добра ведаю, магу паручыцца за іх, і мне цяжка ўсё гэта абмяркоўваць. Страшная трагедыя, — сказала суразмоўца





