Фота BBC

Фота BBC

У брытанскім графстве Корнуал з’явілася скульптура ў выглядзе галоў лідараў краін «Вялікай сямёркі». Недалёка 11-13 чэрвеня пройдзе саміт G7 у курортным горадзе Карбіс-Бэй, піша BBC.

Скульптуру пабудавалі з адкідаў электронікі і назвалі Mount Recyclemore — па аналогіі з гарой Rushmore у ЗША, на якой высечаны барэльеф у выглядзе галоў чатырох амерыканскіх прэзідэнтаў.

Скульптуру выканалі на замову брытанскай інтэрнэт-крамы ўжыванай электронікі musicMagpie. Яе аўтарам стаў мастак Джо Раш. Па яго словах, скульптура мусіць звярнуць увагу палітычных лідараў на праблему ўтылізацыі электронных адкідаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?