Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава назвала небывалай подласцю заклікі ўвесці санкцыі супраць асноўных прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта Марыя Захарава напісала ў Telegram.

«На гэтых прадпрыемствах беларусы працуюць. Як жа можна прасіць прыцэльна біць па людзях, па сваіх жа грамадзянах, якія гадамі, дзесяцігоддзямі стваралі ўнутраны прадукт?» — абурылася афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі.

«Ці амерыканскія санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў ужо гатовыя і патрэбны быў той, хто ад імя і па даручэнні агучыць «шматлікія просьбы працоўных аб павышэнні цэн на асноўныя тавары»? Подласць небывалая», — падсумавала Марыя Захарава.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0