Паводле яго слоў, ЗША павінны спыніць варожую палітыку і ўмяшанне ва ўнутраныя справы. Рабкоў адзначыў, што Вашынгтону ў тым ліку неабходна адмовіцца ад наступу на расійскія знешнепалітычныя і эканамічныя інтарэсы і пастаяннага ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны, а таксама ад процідзеяння партнёрства з Масквой на міжнароднай арэне, піша lenta.ru.

Прадстаўнік ведамства падкрэсліў, што раней не было юрыдычнай базы, аднак цяпер яна з'явілася, і, адпаведна, няма ніякіх падстаў чакаць, што пералік краін будзе пераглядацца. «Ён не кан'юнктурны, гэта проста інструмент», — падкрэсліў Рабкоў.

14 мая ўрад Расіі апублікаваў спіс недружалюбных краін, куды ўключылі толькі ЗША і Чэхію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0