Дзясятага чэрвеня жыхары Беларусі змогуць убачыць у небе частковае кольцападобнае сонечнае зацьменне. Пра гэта паведамляе мінскі планетарый, піша БелТА.
Месяц максімальна закрые сабой Сонца на Крайняй Поўначы, Паўночным полюсе, на тэрыторыі Далёкага Усходу, Грэнландыі і Канады. Беларусы змогуць назіраць частковае сонечнае зацьменне днём, пік якога прыйдзецца на 14 гадзін 8 хвілін. У гэты час спадарожнік Зямлі закрые дыск свяціла на 12%.
Завершыцца астранамічная з'ява ў 15:09. Глядзець на сонечнае зацьменне лепш за ўсё з дапамогай зацемненых акуляраў, каб не пашкодзіць зрок.





