«Белсат»

«Белсат»

Такі прысуд ім вынесла ў Мінску суддзя Святлана Бандарэнка, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля прысуду Ярмолаў крыкнуў: «Вы за ўсё адкажаце!» і прачытаў у клетцы верш Караткевіча «Паўлюк Багрым».

О, як хочацца волі!
Жаданая воля, ты чуеш?
Асвяці мне усмешкай
Апошнія дні у жыцці.
Ты маўчыш?
Ты не чуеш?
Можа, ў дзень, калі ты запануеш,
Верас будзе стагоддзі
З разбітага сэрца расці.
Беларусь, прачынайся!
Я цябе абуджаю!

Мужчын абвінавачвалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках (справа «лазерных указак»). Паводле абвінавачання, яны нібыта «абмяркоўвалі сумесныя дзеянні, у тым ліку спосабы канспірацыі і процідзеяння супрацоўнікам міліцыі з выкарыстаннем лазерных указак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0