Першы энергаблок БелАЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю
Урадавая камісія падпісала акт прыёмкі ў прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС, паведаміла Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.
«10 чэрвеня прыёмачная камісія пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Юрыя Назарава падпісала акт прыёмкі ў эксплуатацыю пускавога комплексу першага энергаблока Беларускай АЭС», — гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам, пачалася прамысловая эксплуатацыя першага энергаблока.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ