Фота Надзеі Бужан
— Больш за ўсё я буду сумаваць па сваёй сям'і, асабліва па сыне, адбіраць у дзяцей бацькоў — гэта жорстка і недаравальна. Але ўсведамленне ўласнай правасці надае сіл. Усім дабра і любові! — кажа Лявон.
На хіміі Лявон правядзе год.
Валанцёра штаба Бабарыкі Лявона Халатрана асудзілі паводле артыкула 341 ч. 1 КК «Арганізацыя альбо падрыхтоўка групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Паводле абвінавачвання, у ноч выбараў на 10 жніўня Халатран удзельнічаў у беспарадках у раёне вуліц Багдановіча і праспекта Машэрава. Сам Халатран кажа, што проста выйшаў са штаба прагуляцца.