Футбалісты зборнай Славакіі перамаглі каманду Польшчы з лікам 2:1.

Лік быў адкрыты на 18-й хвіліне гульні, калі мяч пасля ўдару форварда славакаў Роберта Мака трапіў у стойку варот, а потым рыкашэтам ад польскага галкіпера Войцеха Шчаснага ўляцеў у сетку.

Адразу пасля аднаўлення гульні палякі здолелі выраўняць становішча: дакладны ўдар нанёс Караль Лінеты. Польская каманда працягвала атакаваць, але не змагла развіць свой поспех.

На 69-й хвіліне пасля падачы мяча з вуглавога ўдару гол забіў абаронца славацкай каманды Мілан Шкрыньяр.

Чэхія дзякуючы дублю Патрыка Шыка перамагла ў стартавым матчы групавога этапу Еўра-2020 Шатландыю.

У матчы Іспаніі і Швецыі пераможцы няма, гульня скончылася нічыёй, нягледзячы на татальную перавагу іспанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0