Кардыявертар-дэфібрылятар служыць для ліквідацыі пагражаючых жыццю арытмій і прадухілення спынення сэрца.
«Пасля таго як Эрыксэн прайшоў некалькі медыцынскіх абследаванняў, было вырашана, што футбалісту неабходны кардыёстымулятар, — гаворыцца ў паведамленні Дацкай федэрацыі футболу. — Крысціян пагадзіўся пайсці на гэты крок, які рэкамендавалі спецыялісты міжнароднага ўзроўню. Мы заклікаем усіх не турбаваць Крысціяна і яго сям'ю ў найбліжэйшы час».
12 чэрвеня падчас матчу паміж Даніяй і Фінляндыяй, які праходзіў на стадыёне ў Капенгагене, Эрыксэн паваліўся на газон і не змог падняцца. Яму каля 15 хвілін аказвалі экстранную дапамогу, пасля чаго забралі на насілках з поля. Гульню спынілі, матч дагулялі праз паўтары гадзіны.
Трэнер нацыянальнай каманды Даніі Каспер Юльман адзначыў, што «Эрыксэн у нейкі момант быў мёртвы». «У яго спынілася сэрца. Я не ведаю, як нам удалося выратаваць яго, гэта адбылося вельмі хутка. Не магу растлумачыць прычыну таго, што адбылося, мы не ведаем, што адказаць», — сказаў Юльман.
Чытайце:
Крысціян Эрыксэн страціў прытомнасць падчас матчу Еўра-2020: медыкі на полі правялі рэанімацыю
Хто такі Крысціян Эрыксэн, які страціў прытомнасць на Еўра?
Трэнер: Эрыксэн быў мёртвы. У яго спынілася сэрца
«Я ў парадку». Крысціян Эрыксан, які перанёс спыненне сэрца на Еўра-2020, апублікаваў сэлфі з бальніцы
Гісторыя Крысціяна Эрыксана: што можа выклікаць раптоўнае спыненне сэрца?





