Фота Depositphotos.com

Нямецкі аўтаканцэрн агучыў планы па адмове ад аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання, у тым ліку ад гібрыдных мадэляў, піша Der Spiegel.

З 2026 года ўсе новыя мадэлі Audi будуць электрамабілямі, а з 2033 кампанія цалкам скасуе вытворчасць традыцыйных аўтамабіляў, заявіў кіраўнік кампаніі на кліматычнай канферэнцыі ў Берліне 22 чэрвеня.

Мяркуецца, што да 2025 года будзе больш за 20 мадэляў электрамабіляў Audi. Вытворчасць традыцыйных аўтамабіляў кампанія плануе паступова скасаваць да 2033 года. Аднак праз высокі попыт у Кітаі на такія аўтамабілі, магчыма, традыцыйныя Audi будуць выпускацца на мясцовых заводах і пасля 2033 года, дапускае кіраўнік кампаніі.

Пра свае планы скасаваць вытворчасць аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання раней заяўлялі і іншыя буйныя аўтавытворцы Нямеччыны. Mercedes-Benz Daimler плануе цалкам перайсці на электрамабілі да 2039 года, а іншы нямецкі канцэрн Volkswagen — з 2040 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0