Вольга пасля прысуда 24 сакавіка. Фота Надзеі Бужан

Вольга пасля прысуда 24 сакавіка. Фота Надзеі Бужан

У студзені 2021 года Вольгу Калацкую затрымалі і змясцілі ў СІЗА, спачатку яна праходзіла як падазраваная па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Пазней Вольгу Калацкую абвінавацілі ў злосным хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) — нібыта падчас адной з акцый пратэсту Вольга нанесла некалькі поўхаў супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку. Да суда Вольга знаходзілася за кратамі.

У сакавіку 2021 года справу раглядаў Фрунзенскі суд Мінска. Рыгор Азаронак у судзе сказаў, што заяву на Калацкую не пісаў і ўвогуле не лічыць, што жанчына яго абразіла: «Пра эпізод я забыўся ў той жа вечар. Але ўсім вядомы тэлеграм-канал вырашыў выкласці гэта, пасмакаваць — і органы заняліся справай.

Я хадайнічаў аб спыненні крымінальнага пераследу і настойваў аб спыненні справы. Падтрымліваю гэтую сваю пазіцыю і цяпер».

У выніку суддзя Ала Скуратовіч пакарала перакладчыцу Вольгу Калацкую двума гадамі хатняй хіміі.

«Пагрозай галадоўкі дамагліся, каб выдалі сродкі ад вошаў». Перакладчыца Вольга Калацкая пра турму і свабоду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0