За кратамі застаецца і экс-супрацоўніца БТ Ксенія Луцкіна, якая фігуруе ў гэтай справе, таксама на волю не выйшла.
Супрацоўнікаў «Прэс-клуба» затрымалі 22 снежня. Тады ў офісе і кватэрах менеджараў правялі ператрусы, а Юлію Слуцкую сілавікі спынілі ў аэрапорце, калі яна з дачкой і ўнукамі вярталася з адпачынку.
Юлію Слуцкую абвінавіцілі «ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 КК), астатніх — у саўдзеле. Сяргея Якупава як грамадзяніна Расіі перад самым Новым годам дэпартавалі.





